Юбіляру сёлетняга года Уладзіміру Караткевічу юныя паэты прысвяцілі свае спробы пяра – і лепшыя вершы былі адзначаны дыпломамі раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму. Дыпломам І ступені узнагароджаны наш вучань 4 класа Коваль Мікіта у намінацыі "Лепшы паэтычны твор" раённага этапа літаратурнага інтэрнет-конкурса "Зямля пад белымі крыламі".
Як падарункі для творчых вучняў і настаўнікаў гучалі выступленні вядомых літаратараў – Анатоля Крэйдзіча, Андрэя Мазько, Марыі Кобец.