Слоўнік айконімаў
Айконімы – назвы населеных пунктаў.
Язвінкі1 – ад слова «язвить» - атруціць ядам.
Язвінкі 2- ад слова язвіны – нізкія, балоцістыя месцы.
Язвінкі3 – ад слова вязаць, вязанка.
Яжаўкі1 – ад слова вожык.
Яжаўкі 2– ад рускага слова “ежевика”.
Яжаўкі3 - паходзіць ад балцкага eze — мяжа, градка.
Сасноўка – паходзіць ад слова сасна.
Спосабы ўтварэння айконімаў
Язв-і-н-к-і – язвіць, язва (суфіксальны спосаб)
Язвін-к-і – язвіны (суфіксальны спосаб)
Яз-в-ін-к-і – вязаць, вязанка (прыставачна-суфіксальны)
Яж-аў-к-і – вожык, ёж (суфіксальны спосаб)
Яжаў-к-і – «ежевика» (суфіксальны спосаб)
Яж-аў-к-і – eze (суфіксальны спосаб)
Сасн-оў-к-а – сасна, сасновы (суфіксальны спосаб)
Слоўнік гадонімаў
Гадонімы – назвы вуліц.
Вуліцы вёскі Язвінкі. Усяго вуліц 13:
1) Вуліца Леніна – назва дадзена ў гонар правадыра рабочых і сялян.
2) Вуліца Палявая – размешчана за цэнтральнай вуліцай на месцы калгаснага поля.
3) Вуліца Механізатарская – узнікла за механізіраваным дваром і асноўнымі застройшчыкамі былі механізатары.
4) Вуліца Міра – у гонар Перамогі і станаўлення міру на нашай зямлі, тут знаходзіцца помнік загінуўшым аднавяскоўцам.
5) Вуліца Ціхая – вузкая вуліца, мала прыгодная для праезду транспарта.
6) Вуліца Садовая – узнікла на месцы былога калгаснага саду.
7) Вуліца Маладзёжная – асноўнымі застройшчыкамі з’явіліся маладыя сем’і, якія атрымалі дапамогу ад дзяржавы для пабудовы жылля.
8) Вуліца Лазневая – у пачатку вуліцы стаяла калгасная лазня.
9) Вуліца Школьная – на гэтай вуліцы знаходзіцца новы будынак школы.
10) Завулак Школьны – знаходзіцца каля школы.
11) Вуліца Канюшыка – у гонар былога старшыні калгаса Мікалая Максімавіча Канюшыка, якога паважае не адно пакаленне калгаснікаў.
12) Вуліца Лясная – знаходзіцца побач каля лесу.
13) Вуліца Сонечная – новая вуліца з яркімі сучаснымі застройкамі.
Вуліцы вёскі Яжаўкі. Усяго вуліц 8:
1) Вуліца Працоўная –звязана з характарам працоўнай дзейнасці жыхароў.
2) Вуліца Агародняя – размешчана за агародамі цэнтральнай вуліцы.
3) Вуліца Механізатарская – працяг вуліцы Механізатарскай вёскі Язвінкі.
4) Вуліца Кветкавая – назва дадзена ў гонар захаплення гаспадароў
5) Вуліца Вінаградная – сама назва аб сабе гаворыць.
6) Вуліца Садовая – узнікла на месцы былога калгаснага саду, адзін бок вуліцы знаходзіцца ў Язвінках, а другі ў Яжаўках.
7) Вуліца Лунінецкая – найбліжэйшая вуліца да горада Лунінца.
8) Завулак Лунінецкі – размешчаны з боку Лунінца.
Вуліцы вёскі Сасноўка. Іх усяго 3:
1) Вуліца Сасноўская – цэнтральная вуліца вёскі Сасноўка, у гонар вёскі.
2) Вуліца 8 Сакавіка – назву атрымала яшчэ ў савецкі перыяд у гонар новага свята жанчын.
3) Вуліца Лугавая – знаходзіцца на месцы заліўнога лугу.
Класіфікацыя паходжання назваў вуліц:
- Назвы, якія характарызуюць падзеі савецкага перыяду: Леніна, 8 Сакавіка, Міра;
- Назвы, звязаныя з характарам працоўнай дзейнасці: Механізатарская, Працоўная;
- Назвы, дадзеныя ў гонар заслужаных людзей: Канюшыка;
- Назвы, якія адлюстроўваюць асаблівасці навакольнага асяроддзя: Палявая, Лугавая, Садовая, Агародняя, Кветкавая, Вінаградная, Сасноўская, Ціхая, Лясная, Сонечная.
- Назвы, звязаныя з узростам жыхароў: Маладзёжная;
- Назвы, звязаныя са знаходжаннем розных аб’ектаў: Школьная, Лазневая, Лунінецкая.
Спосабы ўтварэння гадонімаў
Механізатар-ск-ая – механізатар
Прац-оў-н-ая – праца
Агарод-н-яя – агарод
Пал-ав-ая – поле
Луг-ав-ая – луг
Сад-ов-ая – сад
Кветк-ав-ая – кветка
Вінаград-н-ая – вінаград
Сасн-оў-ск-ая – сасна
Маладзёж-н-ая – моладзь
Школь-н-ая – школа
Лазн-ев-ая – лазня
Лунінец-к-ая – Лунінец
Ляс-н-ая – лес
Сонеч-н-ая - сонца
Усе названыя гадонімы ўтвораны суфіксальным спосабам.
Асобныя назвы былі ўведзены дзеля таго, каб увесці ў сістэму беларускіх тапонімаў модныя і новыя ў той час сацыяльна-палітычныя словы: Леніна, Канюшыка, Міра, 8 Сакавіка.
Слоўнік гідронімаў
Гідронімы - назвы водных аб’ектаў.
1) Бухальня. Вадаём знаходзіцца ў балоцістым месцы, з якога выходзілі газы, утвараючы бурбалкі, пры лопанні якіх чуўся гук “бух”.
2) Грынькова. Назву атрымаў вадаём ад імя гаспадара Грыні, хутар якога быў на гэтых землях.
3) Дворышча. Назва паходзіць ад слова “двор”.
4) Жураўлёва. Балоцістая мясціна, у якой многа збіралася жураўлёў
5) Кудзеліна. Назва пайшла ад слова “кудзеля”. У даўнія часы тутэйшыя людзі замочвалі сцябло льну, з якога рабілі кудзелю, пралі пражу і ткалі палатно.
6) Ліпскае. Некалі на гэтым месцы расло многа ліп.
7) Ніськава. Назва паходзіць ад мянушкі гаспадара хутара Ніська.
8) Таракан. Паходжанне назвы дакладна невядома, але як кажуць старыя людзі: рыба там лавілася толькі на таракана. Аб гэтым застаецца толькі здагадвацца.
9) Царовае (Несцерава). Назва ўзнікла ад мянушкі гаспадара хутара Цар. Пазней вадаём атрымаў другую назву, калі непадалёку пасяліўся чалавек па прозвішчы Несцераў.
Утварэнне гэтых назваў можна класіфіцыраваць па наступных прыкметах:
- Назвы, звязаныя з навакольным асяроддзем: Бухальня, Ліпскае, Жураўлева;
- Назвы, звязаныя з працоўнай дзейнасцю чалавека: Кудзеліна, Дворышча, Таракан;
- Назвы, звязаныя з імёнамі і мянушкамі гаспадароў: Грынькова, Ніськава, Царова (Несцерава)
Спосабы ўтварэння гідронімаў
Амаль усе гідронімы ўтвораны суфіксальным спосабам
Бух-а-ль-н-я – бухаць
Грынь-к-ов-а – Грыня
Двор-ышч-а – двор
Жураўл-ев-о – журавель, жораў
Кудзел-ін-а – кудзеля
Ліп-ск-ае – ліпа
Нізь-к-ав-а – Нізька, ніз
Цар-ов-ае – цар
Таракан – ад рускага слова “таракан”
разгарнуць » / « згарнуць